2 мая 2019 года ў гімназіі адбылася ІV гімназічная канферэнцыя “Іх праўнукі вучацца ў нашай гімназіі”, прымеркаваная да Дня Перамогі і  75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 


Арганізатарам канферэнцыі і навуковым кіраўніком вучняў з самага пачатку выступае  выкладчык гісторыі Данута Францаўна Чупік.



На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступіла Галіна Леанідаўна Левіна – галоўны архітэктар творчай майстэрні Л. М. Левіна, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Яна падзякавала настаўнікам і вучням гімназіі за работу па захаванню памяці аб трагічных падзеях вайны.


Ганаровымі гасцямі канферэнцыі сталі былыя вязні фашысцкіх  канцлагераў – Барысава Аляксандра Васільеўна і Пецукевіч Аляксандра Мяфодзьеўна.



Лейтматыў канферэнцыі – памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не павінна згаснуць. Подзвігі загінуўшых у баях, трагедыя акупацыі і мільёны бязвінных ахвяр  –  гэта гісторыя нашай Радзімы, гісторыя кожнай беларускай сям’і, наш гонар і слава. Неаходна, каб веды пра вайну захаваліся ў памяці сучаснага маладога пакалення.
У гонар Свята  Перамогі гімназісты падрыхтавалі канцэртную праграму для гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі.







Комментарии

Популярные сообщения