Сустрэча аматараў беларускага слова

Першы вопыт – і першая перамога! Ніна Конік, вучаніца нашай гімназіі, прымала ўдзел у гарадскіх V адкрытых літаратурных Чытаннях.


4 красавіка  2019 года  на базе дзяржаўнай установы “Гімназія № 35 г. Мінска” пры падтрымцы Мінскага гарадскога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі адбыліся V адкрытыя літаратурныя Чытанні вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска, прысвечаныя 105-й гадавіне з дня нараджэння беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Атмасфера была вельмі гасцінная і шчырая: гучала беларуская мова, вучні чыталі вершы Аркадзя Куляшова, абаранялі даследчыя работы, перажывалі і вельмі стараліся.

Хвалявалася і наша ўдзельніца, вучаніца 7 “Б” класа Конік Ніна. Выступленне на канферэнцыі з работай на тэму “Выток шляхоў: дзяцінства і юнацтва Аркадзя Куляшова” – яе першы  даследчы вопыт. Але ўсё атрымалася!


Віншуем Ніну Конік і яе навуковага кіраўніка, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Барысевіч Галіну Анатольеўну з заслужанай узнагародай – Дыпломам ІІ ступені. 


Комментарии

Популярные сообщения